Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

электраперада́ча, -ы, мн. -ы, -да́ч, ж.

1. Перадача электраэнергіі на адлегласць.

2. Комплекс збудаванняў для такой перадачы.

Лінія электраперадач.

|| прым. электраперада́чны, -ая, -ае (да 1 знач.).

электрапе́ч, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Печ, якая працуе на электраэнергіі.

электрапіла́, -ы́, мн. -пі́лы і (з ліч. 2, 3, 4) -пілы́, -піл, ж.

Піла, што прыводзіцца ў дзеянне электраматорам.

электрапліта́, -ы́, ДМ -ліце́, мн. -плі́ты і (з ліч. 2, 3, 4) -пліты́, -пліт, ж.

Пліта (у 2 знач.), якая працуе на элекграэнергіі.

электраправо́дка, -і, ДМ -дцы, ж.

Сістэма правадоў для перадачы току нізкага напружання.

электраправо́дны, -ая, -ае.

Здольны праводзіць электрычны ток.

|| наз. электраправо́днасць, -і, ж.

электрапро́вад, -у, М -дзе, мн. -правады́, -о́ў, м.

Металічны провад для перадачы электрычнага току.

электрапрыбо́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Прыбор, які працуе на электраэнергіі.

Майстэрня па рамонце электрапрыбораў.

электрарухаві́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

Электрычная машына, якая пераўтварае электрычную энергію ў механічную.

электрару́хаючы, -ая, -ае.

У выразе: электрарухаючая сіла — крыніца энергіі, якая выклікае і падтрымлівае электрычны ток у замкнутым ланцугу; велічыня, што характарызуе такую крыніцу.