Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эклекты́зм, -у, м. (кніжн.).

Адвольнае аб’яднанне разнародных ідэйных кірункаў, поглядаў, тэорый, мастацкіх элементаў і інш.

Э. у даследаванні.

Э. у мастацтве.

|| прым. эклекты́чны, -ая, -ае.

Эклектычная тэорыя.

Эклектычная архітэктура.

экле́ктык, -а, мн. -і, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто схільны да эклектызму, каму ўласцівы эклектызм.

экле́ктыка, -і, ДМ -тыцы, ж. (кніжн.).

Тое, што і эклектызм.

|| прым. эклекты́чны, -ая, -ае.

экле́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Пірожнае з заварнога цеста з крэмам усярэдзіне.

эко́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Спецыяліст у галіне экалогіі.

экра́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Паверхня для ўзнаўлення светлавых адбіткаў.

Э. тэлевізара.

2. Заслона, паверхня, якая засцерагае ад уздзеяння шкодных прамянёў, магнітнага поля, гарачыні, святла і інш.

Радыяцыйны э.

3. перан. Кінамастацтва.

Перанесці з’явы жыцця на э.

|| прым. экра́нны, -ая, -ае.

Экранная рама.

экранава́нне, -я, н. (спец.).

Тое, што і экраніраванне.

экранава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., каго-што (спец.).

Тое, што і экраніраваць.

экранізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Увасобіць на экране які-н. твор мастацтва, не прызначаны спецыяльна для кіно.

Э. спектакль.

|| наз. экранізава́нне, -я, н. і экраніза́цыя, -і, ж.

Э. оперы.

Э. твораў беларускай літаратуры.

экрані́раванне, -я, н. (спец.).

Спосаб аховы, засцярогі каго-, чаго-н. ад пабочнага ўздзеяння, шкоднага ўплыву пры дапамозе экрана.

Цеплавое э.