цвялі́ць, цвялю́, цве́ліш, цве́ліць; незак., каго-што.
1. Дражніць, раздражняць.
Ц. сабаку.
2. перан. Верадзіць, трывожыць.
Ц. успаміны.
Ц. душу.
|| зак. уцвялі́ць, -вялю́, -ве́ліш, -ве́ліць; -ве́лены (да 1 знач.).
цвярдзе́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак.
1. Станавіцца цвёрдым, цвярдзейшым.
Ад холаду зямля пачала ц.
2. перан. Станавіцца непахісным, мужным, вынослівым.
З гадамі хлопец цвярдзеў і мужнеў.
|| зак. сцвярдзе́ць, -дзе́е (да 1 знач.) і зацвярдзе́ць, -дзе́е; наз. зацвярдзе́нне, -я, н.
|| наз. цвярдзе́нне, -я, н.
цвярды́ня, -і, мн. -і, -ды́нь, ж.
1. Крэпасць, умацаванае месца.
Брэсцкая ц.
2. перан., чаго або якая. Цвёрдая апора.
Ц. міру.
цвяро́засць, -і, ж.
1. гл. цвярозы.
2. Устрыманне ад ужывання спіртных напіткаў.
цвяро́зы, -ая, -ае.
1. Які не ўжываў спіртнога; не п’яны.
Ц. чалавек.
2. перан. Разважлівы, сур’ёзны, без фантазёрства.
Цвярозыя разважанні.
|| наз. цвяро́засць, -і, ж. (у 2 знач.).
цвятны́, -а́я, -о́е.
У выразе: цвятная капуста — асобы від капусты, суквецце якой ідзе ў ежу.