Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

тры́зніць, -ню, -ніш, -ніць; незак.

1. Гаварыць без памяці, будучы цяжка хворым або ў сне.

Хворы трызніў.

2. Гаварыць з упэўненасцю пра тое, чаго няма, не існуе.

3. У моцным захапленні думаць і гаварыць усё пра адно; марыць аб тым, што не можа здзейсніцца, што даўно прайшло і больш не вернецца.

|| наз. тры́зненне, -я, н.

трызу́бец, -бца, мн. -бцы, -бцаў, м.

Жазло з трыма зубцамі — атрыбут бога мораў у грэчаскай і рымскай міфалогіі, а таксама прылада ў выглядзе трох вострых зубцоў на дрэўку.

Т.

Нептуна.

трызу́бы, -ая, -ае.

Тое, што і трохзубы.

Трызубыя восці.

трыката́ж, -у, м.

1. Тканіна машыннай вязкі.

2. зб. Вырабы з такой тканіны.

|| прым. трыката́жны, -ая, -ае.

Трыкатажнае палатно.

трыката́жнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Работнік трыкатажнай прамысловасці.

|| ж. трыката́жніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

трыко́, нескл., н.

1. Шарсцяная, паўшарсцяная або баваўняная тканіна ўзорнага пляцення для верхняга адзення.

2. Трыкатажнае адзенне, якое шчыльна аблягае цела і выкарыстоўваецца як тэатральны або спартыўны касцюм.

Спартыўнае т.

3. Жаночыя панталоны з трыкатажу.

|| прым. трыко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.).

трыку́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Тое, што і трохвугольнік.

трыку́тны, -ая, -ае (разм.).

Тое, што і трохвугольны.

тры́лер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Кніга ці фільм з займальным дэтэктыўным сюжэтам, які трымае чытача ці гледача ў напружанні, з хуткім і непрадказальным развіццём дзеяння.

|| прым. тры́лерны, -ая, -ае.

трылі́снік, -у, м.

Назва некаторых раслін з трайчастымі лістамі, а таксама відарыс такіх лісцяў на розных эмблемах.

|| прым. трылі́снікавы, -ая, -ае.