тры́зніць, -ню, -ніш, -ніць;
1. Гаварыць без памяці, будучы цяжка хворым або ў сне. Хворы трызніў.
2. Гаварыць з упэўненасцю пра тое, чаго няма, не існуе.
3. У моцным захапленні думаць і гаварыць усё пра адно; марыць аб тым, што не можа здзейсніцца, што даўно прайшло і больш не вернецца.
||
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс, часткова)