Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

то́ня, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Участак вадаёма, прызначаны для лоўлі рыбы закідным невадам.

2. Адзін закід невада, а таксама ўлоў ад аднаго закіду.

то́паль гл. таполя.

то́пка, -і, ДМ -пцы, мн. -і, -пак, ж.

Частка печы або катла, дзе спальваюць паліва.

Т. паравоза.

|| прым. то́пачны, -ая, -ае.

то́пкі¹, -ая, -ае.

Балоцісты, гразкі, багністы.

Т. бераг.

то́пкі², -ая, -ае.

Які лёгка топіцца пры высокай тэмпературы.

Топкае сала.

|| наз. то́пкасць, -і, ж.

то́плены, -ая, -ае.

Атрыманы шляхам таплення (гл. тапіць²).

Топленае масла.

тор, -а, м.

Дарога, след, пакінуты калёсамі.

Няроўны т.

Пракласці свой т. (таксама перан.).

то́рба, -ы, мн. -ы, торб і -аў, ж.

Невялікі мяшок звычайна з даматканай тканіны.

Напужаў мех, дык і т. страшна (прыказка).

|| памянш. то́рбачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

|| прым. то́рбачны, -ая, -ае.

то́рбас гл. тарбасы.

торг¹, -у, мн. таргі́, -о́ў, м.

1. гл. таргаваць, таргавацца.

2. Базар, рынак; месца гандлю (уст.).

Паспееш з козамі на т. (прымаўка).

3. звычайна мн. Публічны продаж маёмасці, рэчаў, пры якім пакупніком становіцца той, хто прапануе больш высокую цану; аўкцыён.