міну́та, -ы, ДМ -ну́це, мн. -ы, -ну́т, ж.
1. Адзінка вымярэння часу, роўная 1/60 гадзіны і якая складаецца з 60 секунд.
Без дваццаці мінут чатыры.
2. Кароткі прамежак часу, імгненне.
Мінуты радасці.
3. Адзінка вымярэння вугла і дугі, роўная 1/60 градуса (спец.).
◊
Мінута маўчання — знак выказвання жалю з прычыны чыёй-н. смерці.
Мінута ў мінуту — абсалютна дакладна.
На адну мінуту (разм.) — ненадоўга.
У адну мінуту — вельмі хутка.
|| памянш.-ласк. міну́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (да 1 і 2 знач.).
Пачакайце мінутку.
|| прым. міну́тны, -ая, -ае.
Мінутная стрэлка.
міну́ўшчына, -ы, ж.
Тое, што было раней, што даўно прайшло.
Сівая м.
міну́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не́цца; зак.
1. Прайсці, скончыцца.
Мінулася пара дажджоў.
2. Застацца ззаду, скончыцца.
Мінулася невялічкая вёсачка.
міну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́; зак.
1. каго-што. Прайсці, праехаць каля каго-, чаго-н., пакінуўшы яго ззаду або збоку.
М. азярко.
2. пераважна з адмоўем, чаго. Пазбегнуць чаго-н.
Не м. бяды (безас.). Горш, калі баішся: і ліха не мінеш, і надрыжышся.
3. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.). Скончыцца, прайсці (пра час, пару, падзеі і пад.).
Вось і лета мінула.
4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), каму. Споўніцца (пра ўзрост).
Яму мінула сем гадоў.
міну́чы, -ая, -ае.
Такі, які хутка праходзіць, мінае; недаўгавечны.
Шчаслівы час — м.