Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

крэп, -у, м.

1. Шаўковая або шарсцяная тканіна з шурпатай паверхняй.

2. Чорная празрыстая тканіна, а таксама жалобная павязка з такой тканіны.

|| прым. крэ́павы, -ая, -ае.

крэ́пасць¹, -і, мн. -і, -ей, ж.

Умацаваны пункт з доўгачасовымі абараняльнымі збудаваннямі; цвердзь.

Брэсцкая к.

|| прым. крапасны́, -а́я, -о́е.

К. вал.

крэ́пасць² гл. купчая.

крэпдэшы́н, -у, м.

Тонкая тканіна з натуральнага шоўку.

|| прым. крэпдэшы́навы, -ая, -ае.

крэ́пнуць, -ну, -неш, -не; крэп, крэ́пла; -ні; незак. (разм.).

Дранцвець, нямець ад холаду.

Рукі крэпнуць.

крэ́сіва, -а, мн. -ы, -аў, н.

Кавалак сталі для высякання агню з крэменю.

крэ́сла, -а, мн. -ы, -сел і -слаў, н.

1. Прадмет мэблі звычайна са спінкай, прызначаны для сядзення аднаго чалавека.

Драўлянае к.

Расставіць крэслы вакол стала.

2. Прадмет мэблі з мяккай абіўкай і ручкамі-падлакотнікамі.

Мяккае к.

К.-ложак.

3. перан. (звычайна з азначэннем). Месца работы, пасада (разм.).

Заняць міністэрскае к.

|| памянш. крэ́сельца, -а, мн. -ы, -аў, н. (да 1 і 2 знач.).

|| прым. крэ́сельны, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).

крэ́сліць, -лю, -ліш, -ліць; -лены; незак., што.

1. Выкрэсліваць, перакрэсліваць.

К. рукапіс.

2. Праводзіць па чым-н. рысы, пакідаючы сляды ў выглядзе ліній.

К. мелам на дошцы.

|| наз. крэ́сленне, -я, н.

крэ́сці, -яў (разм.).

Тое, што і трэфы.

крэ́ўнасць гл. кроўны.