Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

драко́наўскі, -ая, -ае.

Крайне бязлітасны, жорсткі.

Драконаўскія законы.

Драконаўскія меры.

дра́ла, у знач. вык. (разм.).

Уцякаць, кідацца наўцёкі.

Дзеці ўрассыпную ды д.

дра́ма, -ы, мн. -ы, драм, ж.

1. Адзін з родаў літаратуры, які ахоплівае творы, прызначаныя для выканання акцёрамі на сцэне.

2. Адзін з жанраў літаратуры з сур’ёзным, але не гераічным зместам, а таксама твор такога жанру.

3. перан. Цяжкая падзея, перажыванне, якое прыносіць маральныя пакуты.

Душэўная д.

|| прым. драматы́чны, -ая, -ае.

драмату́рг, -а, мн. -і, -аў, м.

Пісьменнік, які піша драматычныя творы.

драматургі́я, -і, ж.

1. Драматычнае мастацтва.

2. Тэорыя пабудовы драматычных твораў.

Курс драматургіі.

3. зб. Сукупнасць драматычных твораў якога-н. пісьменніка, эпохі і пад.

Руская класічная д.

Д.

Кандрата Крапівы.

|| прым. драматургі́чны, -ая, -ае.

драматызава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

1. Перарабіць (перарабляць) які-н. твор, надаючы яму форму драмы.

Д. аповесць.

2. Узмацніць (узмацняць) драматызм, напружанасць чаго-н.

Д. падзеі.

|| наз. драматыза́цыя, -і, ж.

драматы́зм, -у, м.

1. Напружанасць дзеяння, вастрыня канфлікту ў літаратурным творы.

П’еса, поўная драматызму.

2. Крайняя напружанасць, складанасць становішча, абставін.

Д. сітуацый.

драматы́чны, -ая, -ае.

1. гл. драма.

2. Поўны драматызму.

Драматычная развязка.

Д. выпадак.

3. Пра голас спевака: моцны, крыху рэзкі па тэмбры.

Д. тэнар.

|| наз. драматы́чнасць, -і, ж. (да 2 знач.).

драма́цца, дрэ́млецца; безас., незак., каму і без дап.

Аб стане дрымоты.

Нешта дрэмлецца, ці не на дождж гэта.

драма́ць, драмлю́, дрэ́млеш, дрэ́мле; драмі́; незак.

1. Знаходзіцца ў стане дрымоты.

Прытуліўся да печы і дрэмле.

2. перан. Быць у стане спакою, нерухомасці.

Унутры драмалі сілы.

Гарадок драмаў у млявай цішыні.