Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цыклява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што.

Рабіць гладкай, роўнай драўляную паверхню з дапамогай цыклявальнай машыны.

Ц. дошкі.

|| зак. адцыклява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны.

|| наз. цыклёўка, -і, ДМ -лёўцы, ж. і цыклява́нне, -я, н.

|| прым. цыклява́льны, -ая, -ае.

Ц. станок.

цыко́рыя, -і, ж.

Расліна сямейства складанакветных, сушанае карэнне якой дадаецца ў натуральную каву або выкарыстоўваецца для прыгатавання сурагату кавы.

Кава з цыкорыяй.

|| прым. цыко́рны, -ая, -ае.

цыку́та, -ы, ДМу́це, ж.

Ядавітая травяністая балотная ці вадзяная расліна сямейства парасонавых.

цылі́ндр, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Геаметрычнае цела, якое ўтвараецца вярчэннем прамавугольніка вакол аднаго з яго бакоў.

2. Прадмет такой формы.

3. Высокі цвёрды мужчынскі капялюш з палямі.

|| прым. цыліндры́чны, -ая, -ае (да 1 знач.) і цылі́ндравы, -ая, -ае (да 2 знач.; спец.).

цымбалі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Музыкант, які іграе на цымбалах.

|| ж. цымбалі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

цымба́лы, -аў.

Народны музычны інструмент у выглядзе трапецападобнай скрынкі з металічнымі струнамі, па якіх удараюць драўлянымі малаточкамі.

|| прым. цымба́льны, -ая, -ае.

Цымбальныя струны.

цы́мус, -у, м.

1. Аб вельмі прыгожым, вельмі цікавым, найлепшым (разм.).

2. Салодкая дэсертная страва з тушанай морквы і іншых інгрэдыентаў.

3. Самае істотнае, значнае (разм.).

У гэтай карціне ўвесь ц.

|| прым. цы́мусны, -ая, -ае (да 2 знач.).

цынга́, -і́, ДМ -нзе́, ж.

Хвароба, выкліканая недахопам вітамінаў у арганізме, выражаецца разрыхленнем і крыватачывасцю дзяснаў, агульнай слабасцю і пад.

|| прым. цынго́тны, -ая, -ае.

Цынготныя дзясны.

цыні́зм, -у, м.

Пагардлівыя адносіны да агульнапрынятых норм маралі; бессаромнасць, нахабства.

цы́нік, -а, мн. -і, -аў, м.

Цынічны чалавек.