цыко́рыя, -і, ж.

Расліна сямейства складанакветных, сушанае карэнне якой дадаецца ў натуральную каву або выкарыстоўваецца для прыгатавання сурагату кавы.

Кава з цыкорыяй.

|| прым. цыко́рны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)