цыклява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны; незак., што.

Рабіць гладкай, роўнай драўляную паверхню з дапамогай цыклявальнай машыны.

Ц. дошкі.

|| зак. адцыклява́ць, -лю́ю, -лю́еш, -лю́е; -лю́й; -лява́ны.

|| наз. цыклёўка, -і, ДМ -лёўцы, ж. і цыклява́нне, -я, н.

|| прым. цыклява́льны, -ая, -ае.

Ц. станок.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)