Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

трыдзявя́ты, -ая, -ае.

У выразе: трыдзявятае царства — вельмі далёкая краіна, зямля.

трыдзяся́ты, -ая, -ае.

У выразе: трыдзясятае царства — вельмі далёкая краіна, зямля.

тры́ер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Машына для ачысткі і сарціроўкі насення.

|| наз. тры́ерны, -ая, -ае.

трыёд, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Электронная лямпа з трыма электродамі.

тры́зна, -ы, мн. -ы, трызн і -аў, ж.

1. У старажытных славян: заключная частка пахавальнага абраду, якая суправаджалася ваеннымі гульнямі, спаборніцтвамі, а таксама памінальнай вячэрай.

2. Пахавальны і памінальны абрад, а таксама памінкі па нябожчыку.

тры́зніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ніцца; незак.

Здавацца, уяўляцца; вярзціся.

Гэта яму трызніцца.

|| зак. прытры́зніцца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ніцца.

тры́зніць, -ню, -ніш, -ніць; незак.

1. Гаварыць без памяці, будучы цяжка хворым або ў сне.

Хворы трызніў.

2. Гаварыць з упэўненасцю пра тое, чаго няма, не існуе.

3. У моцным захапленні думаць і гаварыць усё пра адно; марыць аб тым, што не можа здзейсніцца, што даўно прайшло і больш не вернецца.

|| наз. тры́зненне, -я, н.

трызу́бец, -бца, мн. -бцы, -бцаў, м.

Жазло з трыма зубцамі — атрыбут бога мораў у грэчаскай і рымскай міфалогіі, а таксама прылада ў выглядзе трох вострых зубцоў на дрэўку.

Т.

Нептуна.

трызу́бы, -ая, -ае.

Тое, што і трохзубы.

Трызубыя восці.

трыката́ж, -у, м.

1. Тканіна машыннай вязкі.

2. зб. Вырабы з такой тканіны.

|| прым. трыката́жны, -ая, -ае.

Трыкатажнае палатно.