Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

крэмато́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

Спецыяльна абсталяваны будынак для крэмацыі.

|| прым. крэмато́рны, -ая, -ае.

крэма́цыя, -і, ж.

Спальванне трупаў у спецыяльных печах.

|| прым. крэмацы́йны, -ая, -ае.

Крэмацыйная печ.

крэ́мень, -ю, мн. -і, -яў, м.

1. Вельмі цвёрды мінерал, які першапачаткова ўжываўся для высякання агню.

2. перан. Пра чалавека з цвёрдым характарам.

|| прым. крамянёвы, -ая, -ае (да 1 знач.).

крэменязём, -у, м.

Назва двухвокісу крэмнію, распаўсюджанага ў прыродзе ў выглядзе крэменю, кварцу, горнага хрусталю, аметысту.

|| прым. крэменязёмны, -ая, -ае.

крэ́мзаць, -аю, -аеш, -ае; незак., што і без дап. (разм.).

Неакуратна, невыразна пісаць або чарціць.

|| зак. накрэ́мзаць, -аю, -аеш, -ае; -аны.

|| аднакр. крамзану́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. крэ́мзанне, -я, н.

крэмі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны; зак. і незак., каго-што.

Падвергнуць (падвяргаць) крэмацыі.

крэмль, крамля́, мн. крамлі́, крамлёў, м.

Унутраная гарадская крэпасць у старажытных рускіх гарадах.

Смаленскі к.

|| прым. крамлёўскі, -ая, -ае.

Крамлёўская сцяна.

крэ́мній, -ю, м.

Хімічны элемент, які ўваходзіць у склад большасці горных парод.

|| прым. крэ́мніевы, -ая, -ае.

крэм-со́да, -ы, ДМ -дзе, ж.

Салодкі прахаладжальны напітак.

крэн, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Нахіл набок (судна, самалёта).

Даць к.

2. перан. Змяненне напрамку дзейнасці, паварот да іншых задач.

К. у бок павышэння якасці прадукцыі.