Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

эраты́зм, -у, м. (кніжн.).

Назва розных праяў палавой цягі і сексуальнасці; пачуццёвасць.

Падкрэслены э.

|| прым. эраты́чны, -ая, -ае.

эраты́чны, -ая, -ае (кніжн.).

1. гл. эратызм, эротыка.

2. Прасякнуты эратызмам.

|| наз. эраты́чнасць, -і, ж.

эрг, -а, мн. э́ргі, -аў, м. (спец.).

Адзінка работы, энергіі і колькасці цеплаты.

эрдэльтэр’е́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Парода сабак — вялікі службовы тэр’ер з густой шорсткай поўсцю, якая расце на мордзе ў выглядзе барады і вусоў.

Парода эрдэльтэр’ераў.

эрза́ц, -у, мн. -ы, -аў, м.

Непаўнацэнны заменнік чаго-н.; сурагат.

Э. ікры.

Э. скуры.

э́ркер, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Паўкруглы, трохвугольны або мнагагранны зашклёны выступ у сцяне будынка.

|| прым. э́ркерны, -ая, -ае.

эро́зія, -і, ж.

Поўнае або частковае разбурэнне паверхні чаго-н.

Э. глебы.

|| прым. эразі́йны, -ая, -ае.

Эразійныя працэсы.

эро́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

Павышаная пачуццёвасць, звернутая да палавога жыцця, аголенага цела і яго адлюстравання.

|| прым. эраты́чны, -ая, -ае.

эрудзі́раваны, -ая, -ае.

Дасведчаны, які валодае эрудыцыяй.

Э. чалавек.

|| наз. эрудзі́раванасць, -і, ж.

эруды́т, -а, Мы́це, мн. -ы, -аў, м. (кніжн.).

Той, хто мае вялікую эрудыцыю.

|| ж. эруды́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так (разм.).