Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

крыша́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Адрэзаны плоскі кусок чаго-н. ядомага.

К. сала.

кры́шанка, -і, ДМ -нцы, ж. (разм.).

Што-н. раскрышанае, здробленае.

К. з хлеба з квасам.

кры́шачку, прысл.

Нямнога, трошкі.

кры́шку, прысл.

Тое, што і крыху.

крыштале... (а таксама крышталя...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да крышталёў, напр.: крышталепадобны, крышталегідрат, крышталекераміка, крышталеўтварэнне.

крышталізава́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -зу́ецца; зак. і незак.

1. Ператварыцца (ператварацца) у крышталі.

2. перан. Набыць (набываць) пэўныя ўстойлівыя формы (кніжн.).

Крышталізуюцца новыя ідэі.

|| зак. таксама вы́крышталізавацца, -зуецца і закрышталізава́цца, -зу́ецца (да 1 знач.).

|| наз. крышталіза́цыя, -і, ж.

крышталізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны; зак. і незак., што.

Ператварыць (ператвараць) у крышталі.

|| зак. таксама закрышталізава́ць, -зу́ю, -зу́еш, -зу́е; -зу́й; -зава́ны.

|| наз. крышталіза́цыя, -і, ж.

крышта́ль, -я́ і -ю́, м.

1. -я́, мн. -і́, -ёў. Цвёрдае цела, якое мае натуральную форму шматгранніка.

Крышталі кварцу.

2. -ю́. Від шкла.

Ваза з крышталю.

|| памянш. крышта́лік, -а, мн. -і, -аў, м. (да 1 знач.)

|| прым. крышталі́чны, -ая, -ае (да 1 знач.) і крышта́льны, -ая, -ае.

крышта́льны, -ая, -ае.

1. гл. крышталь.

2. перан. Празрысты, чысты.

Крыштальная вада.

3. перан. Беззаганны, бездакорны (пра лепшыя якасці чалавека, а таксама пра чалавека з такімі якасцямі).

Крыштальнае сумленне.

Крыштальнай душы чалавек.

|| наз. крышта́льнасць, -і, ж. (да 2 і 3 знач.).

крышталя... (гл. крыштале...).

Першая састаўная частка складаных слоў; ужыв. замест «крыштале...», калі націск у другой частцы слова падае на першы склад, напр.: крышталяоптыка, крышталяфізіка, крышталяхімія.