электралячэ́нне, -я,
Лячэнне шляхам уздзеяння на арганізм электрычнага току або элекграмагнітнага поля.
||
электралячэ́нне, -я,
Лячэнне шляхам уздзеяння на арганізм электрычнага току або элекграмагнітнага поля.
||
электрамабі́ль, -я,
Аўтамабіль з электрычным рухавіком.
||
электрамагнеты́зм, -у,
Сукупнасць з’яў, што вызначаюць непарыўную сувязь паміж электрычнымі і магнітнымі ўласцівасцямі рэчыва.
||
электрамагні́т, -а,
Прылада для атрымання магнітнага поля пры дапамозе электрычнага току, звычайна ў выглядзе стальнога або жалезнага сардэчніка з драцяной абмоткай; штучны магніт.
||
электраманта́ж, -у,
Мантаж электрычнага абсталявання, электрычных прыбораў, прыстасаванняў.
||
электраманцёр, -а,
Спецыяліст па элекгрычным абсталяванні, рабочы-манцёр.
электрамато́р, -а,
Рухавік, які ператварае электрычную энергію ў механічную.
||
электрапалацёр, -а,
Электрычная прылада для націрання падлогі.
||
электраперада́ча, -ы,
1. Перадача электраэнергіі на адлегласць.
2. Комплекс збудаванняў для такой перадачы.
||
электрапе́ч, -ы,
Печ, якая працуе на электраэнергіі.