Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

электралі́нія, -і, мн. -і, -ній, ж.

Канструкцыя, прылада з проваду, кабелю і электраарматуры для перадачы электраэнергіі.

Высакавольтная э.

электраля́мпавы, -ая, -ае.

Які мае адносіны да вырабу электрычных лямпаў.

Э. завод.

электралячэ́нне, -я, н.

Лячэнне шляхам уздзеяння на арганізм электрычнага току або элекграмагнітнага поля.

|| прым. электралячэ́бны, -ая, -ае.

электрамабі́ль, -я, мн. -і, -яў, м.

Аўтамабіль з электрычным рухавіком.

|| прым. электрамабі́льны, -ая, -ае.

электрамагнеты́зм, -у, м. (спец.).

Сукупнасць з’яў, што вызначаюць непарыўную сувязь паміж электрычнымі і магнітнымі ўласцівасцямі рэчыва.

|| прым. электрамагнеты́чны, -ая, -ае.

электрамагні́т, -а, Мі́це, мн. -ы, -аў, м.

Прылада для атрымання магнітнага поля пры дапамозе электрычнага току, звычайна ў выглядзе стальнога або жалезнага сардэчніка з драцяной абмоткай; штучны магніт.

|| прым. электрамагні́тны, -ая, -ае.

электраманта́ж, -у, м.

Мантаж электрычнага абсталявання, электрычных прыбораў, прыстасаванняў.

|| прым. электраманта́жны, -ая, -ае.

электраманцёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст па элекгрычным абсталяванні, рабочы-манцёр.

электрамато́р, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рухавік, які ператварае электрычную энергію ў механічную.

|| прым. электрамато́рны, -ая, -ае.

электрапалацёр, -а, мн. -ы, -аў, м.

Электрычная прылада для націрання падлогі.

|| прым. электрапалацёрны, -ая, -ае.