Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цэме́нт, -у, М -нце, м.

1. Мінеральнае парашкападобнае рэчыва, здольнае ўтвараць з вадой масу, якая хутка зацвердзявае; служыць для вырабу бетону і будаўнічых раствораў.

Ц. баіцца вільгаці.

2. Касцявая тканка, якая пакрывае корань і шыйку зуба.

|| прым. цэме́нтны, -ая, -ае і цэме́нтавы, -ая, -ае.

цэментава́льны, -ая, -ае.

Які служыць, прызначаны для цэментавання.

Ц. агрэгат.

цэментава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак.

1. што. Заліць (заліваць) цэментам.

2. што. Падвергнуць (падвяргаць) цэментацыі (у 1 і 3 знач.).

3. перан., каго-што. Згуртаваць (гуртаваць), з’яднаць (яднаць).

Ц. рады аднадумцаў.

|| зак. яшчэ зацэментава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны (да 1 знач.) і сцэментава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны.

|| наз. цэментава́нне, -я, н. (да 1 знач.).

цэмента́цыя, -і, ж. (спец.).

1. Спосаб умацавання грунтоў, бетонных кладак і пад. шляхам увядзення ў іх пад ціскам вадкага цэментнага раствору.

Ц. скважын.

2. Працэс здабывання з раствораў золата, серабра, медзі іх выцясненнем (як больш электрададатных) менш высакароднымі металамі (менш электрададатнымі).

3. Насычэнне паверхні малавугляроднай сталі вугляродам пры высокай тэмпературы з мэтай стварэння цвёрдага паверхневага слоя.

4. Геалагічны працэс счаплення састаўных частак горнай пароды растворанымі мінеральнымі рэчывамі.

|| прым. цэментацы́йны, -ая, -ае.

цэ́насны гл. цана.

цэнаўтварэ́нне, -я, н.

Працэс фарміравання цэн на тавары і сістэмы цэн наогул.

Рэформа цэнаўтварэння.

|| прым. цэнаўтвара́льны, -ая, -ае.

цэнз, -у, м.

Умовы, якія дазваляюць асобе карыстацца тымі ці іншымі палітычнымі правамі.

Узроставы ц.

Выбарчы ц.

Адукацыйны ц.

|| прым. цэ́нзавы, -ая, -ае.

цэ́нзар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Асоба, якая ажыццяўляе цэнзуру.

|| прым. цэ́нзарскі, -ая, -ае.

цэнзу́ра, -ы, ж.

Сістэма дзяржаўнага нагляду за друкам і сродкамі масавай інфармацыі.

Ваенная ц.

Дазволена цэнзурай.

|| прым. цэнзу́рны, -ая, -ае.

цэнзурава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што Падвергнуць (падвяргаць) цэнзуры.