Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

труна́, -ы́, мн. тру́ны іліч. 2, 3, 4) труны́, трун, ж.

Спецыяльная скрынка, у якой хаваюць памерлых.

Загнаць у труну (у магілу) каго (разм., неадабр.) — давесці да смерці, зжыць са свету.

|| прым. тру́нны, -ая, -ае.

труна́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Майстар, які робіць труны.

труп, -а, мн. -ы, -аў, м.

Мёртвае цела чалавека або жывёлы.

|| прым. тру́пны, -ая, -ае.

Т. яд.

тру́па, -ы, мн. -ы, труп, ж.

Калектыў артыстаў тэатра, цырка.

Балетная т.

трупце́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ці́ць; незак. (разм.).

Утвараць глухі нячысты гук (пра надтрэснуты посуд).

Гаршчок трупціць.

|| наз. трупце́нне, -я, н.

трупя́рня, -і, мн. -і, -рань і -рняў, ж. (разм.).

Памяшканне для трупаў; морг.

трус¹, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Невялікі хатні грызун сямейства заечых, а таксама яго футра.

|| прым. трусі́ны, -ая, -ае.

Трусінае мяса.

Т. каўнер.

трус², -у, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Ваганне зямлі, землетрасенне.

трус³, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які лёгка паддаецца пачуццю страху; баязлівец.

трусаво́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Тое, што і трусагадовец.