торфараспрацо́ўкі, -цо́вак, адз. -цо́ўка, -і, ДМ -цо́ўцы, ж.
Месца здабычы торфу.
|| прым. торфараспрацо́ўчы, -ая, -ае.
то́рый, -ю, м.
Хімічны радыеактыўны элемент, які выкарыстоўваецца ў ядзернай энергетыцы як сыравіна для атрымання ядзернага паліва.
|| прым. то́рыевы, -ая, -ае і то́рысты, -ая, -ае.