Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

латыні́зм, -а, мн. -ы, -аў, м.

Словы ці моўны зварот, запазычаныя з лацінскай мовы.

латыні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спецыяліст у галіне лацінскай філалогіі.

латы́нь, -і, ж.

Лацінская мова.

Вульгарная латынь — народная латынь, лацінскае прастамоўе (у адрозненне ад літаратурнай класічнай латыні).

латыфунды́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Уладальнік латыфундыі.

латыфу́ндыя, -і, мн. -і, -дый, ж.

Буйное прыватнае зямельнае ўладанне.

латышы́, -о́ў, адз. латы́ш, -а́, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Латвіі.

|| ж. латы́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак.

|| прым. латы́шскі, -ая, -ае.