ла́стаўка, -і, ДМ -таўцы, мн. -і, -тавак, ж.
1. Пералётная птушка атрада вераб’іных з вузкімі вострымі крыламі, вёрткая і хуткая ў палёце.
Берагавая л.
Белагрудая л.
2. Гімнастычная фігура, пры якой пастава цела нагадвае птушку ў палёце.
3. Ласкавы зварот да асоб жаночага полу.
◊
Першая ластаўка — пра першыя прыкметы з’яўлення чаго-н.
|| прым. ла́стаўчын, -а (да 1 знач.).
Ластаўчына гняздо.
ласу́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Той, хто любіць паласавацца.
|| ж. ласу́ха, -і, ДМ -су́се, мн. -і, -су́х.
ласу́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.
1. Што-н. вельмі смачнае; улюбёная страва.
2. звычайна мн. (ласу́нкі, -аў). Кандытарскія вырабы, салодкае, прысмакі.
Пачаставаць дзяцей ласункамі.
ла́сцік, -у, м.
1. Гумка для сцірання напісанага алоўкам.
2. Баваўняная тканіна, якая ўжыв. звычайна на падкладку.
Ласцікавая падкладка.
|| прым. ла́сцікавы, -ая, -ае.
ла́сы, -ая, -ае.
1. Вельмі смачны.
Л. кусок.
2. на што і да чаго. Які мае асаблівую цягу да чаго-н.; прагны; які выражае ахвоту, захапленне.
Л. да смятаны.
Паглядаць ласа (прысл.). Л. як кот на каўбасы (прымаўка). Л. на чужыя прыпасы (прымаўка).
|| наз. ла́сасць, -і, ж. (да 2 знач.).
ласяня́ і ласянё, -ня́ці, мн. -ня́ты, -ня́т, н.
Дзіцяня лася.
лася́ціна, -ы, ж.
Мяса лася як ежа.
Раз у жыцці давялося пакаштаваць ласяціны.