Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ла́ва⁴, -ы, мн. -ы, лаў, ж.

Баявы парадак конніцы для адначасовай атакі з флангаў і тылу, а таксама атрад, пастроены для такой атакі.

Л. казакоў.

ла́ва⁵, -ы, мн. -ы, лаў, ж.

Падземная горная вырабатка з доўгімі забоямі, у якой здабываюцца карысныя выкапні.

|| прым. ла́ўны, -ая, -ае.

лава́нда, -ы, ДМ -дзе, ж.

Вечназялёная эфіраносная расліна з блакітна-фіялетавымі або сінімі кветкамі.

Горная л.

|| прым. лава́ндавы, -ая, -ае.

Л. алей.

ла́вачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. гл. лаўка¹.

2. Пра незаконныя жульніцкія махінацыі, а таксама пра людзей — удзельнікаў такіх махінацый (разм.).

Раскрылі іх лавачку.

ла́вачны¹ гл. лаўка¹.

ла́вачны² гл. лаўка².

лава́ш, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Прэсны белы хлеб у выглядзе тонкай аладкі або пласта з пшанічнай мукі, распаўсюджаны пераважна ў народаў Каўказа і Блізкага Усходу.

|| прым. лава́шны, -ая, -ае.

лавела́с, -а, мн. -ы, -аў, м.

Спакуснік жанчын; залётнік.

лаве́ц, лаўца́, мн. лаўцы́, лаўцо́ў, м.

Той, хто займаецца лоўляй рыбы, звера як промыслам.

На лаўца і звер бяжыць (прыказка).

|| прым. лаве́цкі, -ая, -ае.

Л. промысел.

лаві́на, -ы, мн. -ы, -ві́н, ж.

1. Абвал вялікай масы снегу, лёду з гор.

Снежная л.

2. перан. Імклівая, нястрымная маса каго-, чаго-н.; суцэльны паток.

Л. войск.

|| прым. лаві́нны, -ая, -ае.