Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кра́каць, -аю, -аеш, -ае; незак.

Крычаць «кра-кра» (звычайна пра качак і некаторых іншых птушак).

|| аднакр. кра́кнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. кра́канне, -я, н.

краке́т, -а, Ме́це, м.

Гульня, у якой драўляныя шары ўдарамі драўляных малаткоў праводзяцца праз драцяныя варотцы.

|| прым. краке́тны, -ая, -ае.

Кракетныя шары.

К. малаток.

кракі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; зак. і незак., што.

Гуляючы ў кракет, стукнуць (стукаць) сваім шарам шар іншага іграка.

|| наз. кракіро́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж.

кралі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які плавае кролем.

|| ж. кралі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

кра́ма, -ы, мн. -ы, крам і -аў, ж.

Магазін.

Купіць у краме.

Вакол крам ды зноў к нам (прыказка).

|| памянш. кра́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

|| прым. кра́мны, -ая, -ае.

крамзану́ць гл. крэмзаць.

крамзо́лі, -яў, адз. крамзо́ля, -і, ж. (разм.).

Невыразна, непрыгожа напісанае; каракулі.

крамзо́ліць, -лю, -ліш, -ліць; незак. (разм.).

Няўмела, неакуратна пісаць; крэмзаць.

Калі абы-як к., дык лепш не псаваць паперу.

крамлёўскі гл. крэмль.

кра́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Уладальнік крамы або прадавец у ёй.

|| ж. кра́мніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. кра́мніцкі, -ая, -ае.