Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зубча́сты, -ая, -ае.

З зубцамі.

Зубчастае кола.

Зубчастая града гор.

зубча́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж. (спец.).

Зубчастае кола.

зубча́ты, -ая, -ае.

Тое, што і зубчасты.

зу́бчык гл. зубец

зу́мер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Электрычнае прыстасаванне для падачы гукавых сігналаў.

|| прым. зу́мерны, -ая, -ае.

зу́мкаць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -ае; незак. (разм.).

Утвараць аднастайныя звінючыя гукі (пра насякомых).

Зумкаюць пчолы.

|| наз. зу́мканне, -я, н.

зурна́, -ы́, мн. зу́рны і (з ліч. 2, 3, 4) зурны́, -аў, ж.

Усходні духавы музычны інструмент у выглядзе ражка ці жалейкі.

зусі́м, прысл.

1. Абсалютна, поўнасцю.

У хаце стала з. цёмна.

Я яго не з. зразумеў.

2. (перад адмоўем). Ні ў якой ступені, ніколькі (разм.).

З. не смешна.

Я тут з. не жартую.

зух, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Хват, бойкі, удалы, малайцаваты чалавек.

зухава́ты, -ая, -ае.

Бойкі, удалы, малайцаваты.

З. хлопец.

З. выгляд.

|| наз. зухава́тасць, -і, ж.