Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зне́сці² гл. несці².

зне́сціся¹, знясу́ся, знясе́шся, знясе́цца; знясёмся, знесяце́ся, знясу́цца; знёсся, зне́слася і знясла́ся; знясі́ся; зак. (разм.).

Устанавіць сувязь з кім-, чым-н.; звязацца.

З. па пошце.

|| незак. зно́сіцца, зно́шуся, зно́сішся, зно́сіцца.

зне́сціся² гл. несціся².

знешнегандлёвы, -ая, -ае.

Які мае адносіны да знешняга гандлю.

Знешнегандлёвыя сувязі.

знешнепаліты́чны, -ая, -ае.

Які мае адносіны да знешняй палітыкі

З. курс.

зне́шні, -яя, -яе.

1. Які знаходзіцца звонку, за межамі чаго-н.

З. выгляд.

Знешняе асяроддзе.

2. Які праяўляецца толькі з вонкавага боку і не адпавядае ўнутранаму стану.

З. спакой.

Знешне (прысл.) ён быў задаволены.

3. перан. Павярхоўны, пазбаўлены глыбіні, унутранага зместу.

З. бляск.

4. Які адносіцца да зносін з замежнымі дзяржавамі.

Знешняя палітыка.

З. гандаль.