Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

знато́к, -така́, мн. -такі́, -тако́ў, м.

Той, хто валодае вялікімі ведамі ў чым-н., тонкім разуменнем чаго-н.

зна́ўца гл. знавец.

знаха́р, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Лекар-самавучка, які карыстаецца ўласнымі спосабамі лячэння: замовамі, травамі і пад.

|| ж. знаха́рка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. знаха́рскі, -ая, -ае.

знаха́рства, -а, н.

Занятак знахара.

Займацца знахарствам.

знахо́джанне гл. знайсці, знаходзіцца.

знахо́дзіцца, -хо́джуся, -хо́дзішся, -хо́дзіцца; незак.

1. гл. знайсціся.

2. Быць, змяшчацца, мецца дзе-н.

Школа знаходзілася на другім канцы вёскі.

|| наз. знахо́джанне, -я, н. (да 2 знач.).

знахо́дзіць гл. знайсці.

знахо́дка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

1. Знойдзеная рэч.

Бюро знаходак (установа, якая вяртае згубленыя рэчы іх уладальнікам).

2. перан. Аб кім-, чым-н. набытым і вельмі патрэбным.

Творчыя знаходкі.

Гэты спецыяліст — з. для прадпрыемства.

знахо́длівы, -ая, -ае.

Здагадлівы, дасціпны, які лёгка знаходзіць выйсце з цяжкага становішча.

З. чалавек.

|| наз. знахо́длівасць, -і, ж.

зна́цца, зна́юся, зна́ешся, зна́ецца; незак. (разм.).

1. з кім-чым. Падтрымліваць знаёмства, мець сувязі з кім-, чым-н.

З такім сябрам я і з. не хачу.

2. на чым. Добра ведаць якую-н. справу.

З. на пчалярстве.