Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

згарэ́лы, -ая, -ае.

Які згарэў, спалены.

Згарэлая салома.

згарэ́ць гл. гарэць.

згаса́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́е; незак.

Тое, што і гаснуць.

Агонь згасае.

Сілы згасаюць (перан.).

зга́слы, -ая, -ае.

Які згас; пагаслы.

Згаслае вогнішча.

зга́снуць гл. гаснуць.

згатава́цца гл. гатавацца.

згатава́ць гл. гатаваць.