Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

драгу́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

У рускай арміі да 1917 г. і ў некаторых замежных арміях: вайсковец асобных часцей кавалерыі, здольных весці бой як у конным, так і ў спешаным страі.

Эскадрон драгунаў.

|| прым. драгу́нскі, -ая, -ае.

дражджава́ць, -джу́ю, -джу́еш, -джу́е; -джу́й; -джава́ны; незак. (спец.).

Апрацоўваць корм дражджамі з мэтай павышэння яго засваяльнасці.

|| наз. дражджава́нне, -я, н.

дражджавы́ і дро́жджавы гл. дрожджы.

дражні́цца, дражню́ся, дра́жнішся, дра́жніцца; незак., з кім і без дап.

1. Злаваць, выводзіць чым-н. са спакойнага стану.

Хлопцы дражняцца з сабакамі.

2. Дражніць (у 3 знач.) адзін аднаго.

Яны толькі дражняцца.

дражні́ць, дражню́, дра́жніш, дра́жніць; незак.

1. каго (што). Злаваць, наўмысна раздражняць чым-н.

Д. мядзведзя.

2. што. Узбуджаць, выклікаць якія-н. жаданні.

Д. апетыт.

Смачныя стравы дражнілі нос.

3. Паўтараць у смешным выглядзе чые-н. рухі, словы, а таксама называць крыўднай мянушкай.

дражэ́, нескл., н.

1. Гатунак дробных цукерак круглай або авальнай формы.

Шакаладнае д.

2. Лекавы прэпарат такой формы.

Вітаміннае д.

драздзяня́ і драздзянё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Птушаня дразда.

драздо́вы гл. дрозд.

дра́іць, дра́ю, дра́іш, дра́іць; драй; дра́ены; незак., што.

Чысціць, мыць, націраць да бляску.

Д. палубу.

|| зак. надра́іць, -а́ю, -а́іш, -а́іць; -а́ены.

драко́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Казачнае страшыдла ў выглядзе крылатага змея, які дыхае агнём, пажырае людзей і жывёлу.

2. Вялікая яшчарка сямейства агамавых, што жыве ў некаторых трапічных краінах на дрэвах.

|| прым. драко́навы, -ая, -ае.