Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ба́бнік, -а, мн. -і, -аў, м. (разм., неадабр.).

Той, хто вельмі захапляецца жанчынамі; спакуснік.

бабо́вішча, -а, н.

Месца, дзе рос боб.

бабо́вы гл. боб¹.

бабо́к, -бку́, м.

Тое, што і бабоўнік (у 1 знач.).

|| прым. бабко́вы, -ая, -ае.

бабо́ўнік, -у, м.

1. Балотная травяністая расліна з сакавітым лісцем, якая ідзе на корм жывёле.

2. зб. Сцёблы бобу.

|| прым. бабо́ўнікавы, -ая, -ае.

бабраня́ і бабранё, -ня́ці, мн.я́ты, -ня́т, н.

Дзіцяня бабра.

бабро́вы гл. бабёр.

бабры́ха, -і, ДМы́се, мн. -і, -ры́х, ж.

Самка бабра.

ба́бскі, -ая, -ае (разм.).

Уласцівы жанчыне; жаночы.

Бабскія размовы.

бабслеі́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Спартсмен, які займаецца бабслеем.

|| ж. бабслеі́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. бабслеі́сцкі, -ая, -ае.