Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

зух, -а, мн. -і, -аў, м. (разм.).

Хват, бойкі, удалы, малайцаваты чалавек.

зухава́ты, -ая, -ае.

Бойкі, удалы, малайцаваты.

З. хлопец.

З. выгляд.

|| наз. зухава́тасць, -і, ж.

зыб, -у, м.

Лёгкае хістанне воднай паверхні, рабізна на ёй.

Азёрны з.

зы́бавіца, -ы, ж. (разм.).

Тое, што і зыб.

зы́бацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. (разм.).

Гушкацца, то падымаючыся, то апускаючыся.

З. на нагах.

Лодка зыбаецца на вадзе.

Кладка зыбаецца.

|| аднакр. зыбану́цца і зыбну́цца, -ну́ся, -не́шся, -не́цца; -нёмся, -няце́ся, -ну́цца; -ні́ся.

|| наз. зы́банне, -я, н.

зы́баць, -аю, -аеш, -ае; незак., каго-што (разм.).

Калыхаць у зыбцы; гайдаць.

З. дзіця.

Хвалі зыбаюць човен.

|| аднакр. зыбану́ць і зыбну́ць, -ну́, -не́ш, -не́; -нём, -няце́, -ну́ць; -ні́.

|| наз. зы́банне, -я, н.

зы́бка, -і, ДМ -бцы, мн. -і, -бак, ж.

Калыска, падвешаная на гнуткай жэрдцы, прымацаванай да столі.

Калыхаць дзіця ў зыбцы.

зы́бкі, -ая, -ае.

1. Які можа зыбацца, гушкацца; гнуткі.

Зыбкае балота.

Зыбкая кладка.

2. Які знаходзіцца ў стане лёгкага руху, хістання.

Зыбкая паверхня возера.

|| наз. зы́бкасць, -і, ж.

зыбу́н, -у́, м. (разм.).

1. Зыбкі грунт.

2. толькі мн. -ы́, -о́ў. Рухомыя зыбучыя пяскі.

зыбу́чы, -ая, -ае.

Тое, што і зыбкі.

Зыбучыя пяскі.

|| наз. зыбу́часць, -і, ж.