барацьба́, -ы́, ж.
1. Схватка дваіх, з якіх кожны імкнецца перамагчы другога, а таксама від спорту, калі два спартсмены імкнуцца пакласці адзін аднаго на лапаткі.
Б. асілкаў.
Французская б.
2. Змаганне супрацьлеглых сіл, ідэйна-грамадскіх кірункаў.
Б. класаў.
3. з чым, за што. Дзейнасць, накіраваная на пераадоленне, знішчэнне чаго-н.
Б. з алкагалізмам.
Б. за якасць прадукцыі.
4. перан. Сутыкненне супярэчлівых пачуццяў, імкненняў, думак.
Б. радасці з зайздрасцю.
барацьбі́т, -а́, М -біце́, мн. -ы́, -о́ў, м.
Удзельнік барацьбы, змагар за ўсталяванне і распаўсюджванне новага, перадавога.
Барацьбіты за мір.
Барацьбіты падполля.
|| ж. барацьбі́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.
барбары́с, -у, м.
Калючая кустовая расліна сямейства барбарысавых з дробнымі чырвонымі ягадамі, а таксама самі ягады.
|| прым. барбары́савы, -ая, -ае.
Барбарысавае варэнне.
барбо́с, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Вялікі дваровы сабака.
2. перан. Пра злога, грубага чалавека (лаянк.).
ба́рва, -ы, ж.
1. Фарба, афарбоўка, колер.
Барвы восені.
2. Густа-чырвоны, пурпуровы колер.
Б. заліла лес.
барваве́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ваве́е і барво́вець, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ваве́е; незак.
1. Станавіцца чырвоным, чырванець.
Усход барвавее.
2. Вылучацца сваім чырвоным колерам.
Сцягі барвавеюць.
|| зак. пабарваве́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е і пабарво́вець, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -е́е.
барво́вы і барвя́ны, -ая, -ае.
Густа-чырвоны.
Барвовае зарыва.
|| наз. барво́васць, -і, ж. і барвя́насць, -і, ж.
барвя́нец, -нцу, м.
Густа-чырвоны, пурпуровы колер.
Дрэвы змянілі зялёны ўбор на б.
барвяне́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не́е; незак.
Тое, што і барвавець.
Барвянеюць сцягі.
|| зак. пабарвяне́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -не́е.
барвяні́цца, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ні́цца; незак.
Тое, што і барвавець.
Зара барвяніцца.