Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

крыптагра́фія, -і, ж.

Умоўнае тайнае пісьмо, зразумелае толькі для дасведчаных.

|| прым. крыптаграфі́чны, -ая, -ае.

крыпто́н, -у, м.

Хімічны элемент, інертны газ без колеру і паху, які прымяняецца ў электрычных лямпах і рэкламных трубках і дае чысты белы колер.

|| прым. крыпто́навы, -ая, -ае.

крысо́, -а́, мн. кры́сы іліч. 2, 3, 4) крысы́, кры́саў, н.

Ніжняя частка адзежыны, палавіны якой спераду расхінаюцца; пала.

К. пінжака.

3-пад крыса (разм.) — тайна, незаконна.

кры́ссе, -я, н., зб.

Крысы, полы.

кры́ты, -ая, -ае.

Які мае страху, дах, верх.

К. ганак.

К. рынак.

кры́тык, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які выступае з крытыкай (у 1 знач.) чаго-н.

Патрабавальны к.

2. Спецыяліст, які займаецца разглядам і ацэнкай літаратурных, музычных, тэатральных і іншых твораў мастацтва.

Літаратурны к.

Тэатральны к.

кры́тыка, -і, ДМ -тыцы, ж.

1. Абмеркаванне, разбор чаго-н. з мэтай ацаніць вартасць.

Аб’ектыўная к.

2. Літаратурны жанр, задачай якога з’яўляецца аналіз, ацэнка, тлумачэнне твораў мастацтва, навукі, літаратуры.

Музычная к.

К. і літаратуразнаўства.

3. Адмоўнае выказванне пра што-н., аналіз недахопаў.

Падвергнуць крытыцы работу чыноўнікаў.

4. зб. Крытыкі.

Не вытрымліваць (ніякай) крытыкі — быць нікуды не вартым.

крытыкава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., каго-што.

1. Падвяргаць крытыцы (у 1 знач.).

2. Займацца крытыкай (у 2 знач.).

крытыка́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (неадабр.).

Чалавек, які схільны ўсё крытыкаваць, ва ўсіх бачыць адны недахопы.

|| ж. крытыка́нка, -і, ДМ -нцы, мн. -і, -нак.

|| прым. крытыка́нскі, -ая, -ае.

крытыка́нства, -а, н. (неадабр.).

Прыдзірлівая, дробязная, павярхоўная і тэндэнцыйная крытыка.