Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

за́вязка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

Тое, чым завязваюць (вяровачка, шнурок, тасьма).

Трэба мацнейшая з., бо гарох рассыплецца.

Па самую завязку або пад завязку (разм.) — наесціся ўволю.

завя́зка, -і, ДМ -зцы, ж.

1. гл. завязаць.

2. Эпізод, з якога пачынаецца развіццё сюжэта ў мастацкім творы.

З. драмы.

завя́знуць гл. вязнуць.

за́вязь, -і, ж.

Ніжняя частка песціка ў кветкі, якая пасля апылення ператвараецца ў плод.

завялі́кі, -ая, -ае.

Велікаваты, большы, чым патрэбна.

З. касцюм.

завя́лы, -ая, -ае.

Які завяў, зрабіўся вялым.

Завялая трава.

З. твар (перан.).

завя́нуць гл. вянуць.

завяра́нне гл. заверыць.

завяра́ць гл. заверыць.

завярну́цца, -вярну́ся, -ве́рнешся, -ве́рнецца; -вярні́ся; зак.

1. Змяніць напрамак свайго руху або становішча свайго цела.

Вецер завярнуўся з другога боку.

Дарога завярнулася ўлева.

Сказаўшы гэтыя словы, ён завярнуўся.

2. Прыбыўшы ў якое-н. месца, хутка пакінуць яго (разм.).

З. і паехаць назад.

|| незак. заваро́чвацца, -аюся, -аешся, -аецца.