Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ла́ўка², -і, ДМ ла́ўцы, мн. -і, ла́вак, ж. (разм.).

Невялікая гандлёвая ўстанова.

Схадзіць у лаўку.

|| прым. ла́вачны, -ая, -ае.

лаўка́ч, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (разм.).

Пранырлівы чалавек, які ўмее выгадна ўладкоўваць свае асабістыя справы; спрытнюга.

|| ж. лаўка́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак.

ла́ўны гл. лава¹.

лаўр, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -а. Паўднёвае вечназялёнае дрэва, пахучае лісце якога ўжыв. як прыправа.

2. -у. Драўніна гэтай расліны.

3. мн. Вянок з лісця гэтага дрэва як сімвал перамогі, узнагароды.

Пажынаць лаўры — атрымліваць прызнанне сваіх дасягненняў.

Спачыць на лаўрах — задаволіцца дасягнутым.

Чужыя лаўры не даюць спакою — аб зайздрасці да чыйго-н. поспеху.

|| прым. лаўро́вы, -ая, -ае.

Л. пах.

Сямейства лаўровых (наз.). Л. вянок.

ла́ўра, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Назва буйных мужчынскіх праваслаўных манастыроў, якія падпарадкаваны найвышэйшай царкоўнай уладзе — Сіноду.

Кіева-Пячэрская л.

лаўраві́шня, -і, мн. -і, -шань і -шняў, ж.

Паўднёвая вечназялёная лекавая расліна сямейства ружакветных з пахучым лісцем і пладамі, якія нагадваюць вішні.

|| прым. лаўравішнёвы, -ая, -ае.

Лаўравішнёвыя кроплі.

лаўрэа́т, -а, М -рэа́це, мн. -ы, -аў, м.

Званне, якое прысуджаецца за выдатныя заслугі ў галіне навукі, мастацтва і пад., а таксама асоба, якая мае такое званне.

Л. конкурсу піяністаў.

|| ж. лаўрэа́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. лаўрэа́цкі, -ая, -ае.

Л. медаль.

лаўса́н, -у, м.

Род сінтэтычнага валакна, а таксама тканіна з гэтага валакна.

|| прым. лаўса́навы, -ая, -ае.

лафе́т, -а, Ме́це, мн. -ы, -аў, м.

Станок, на якім замацоўваецца ствол артылерыйскай гарматы.

|| прым. лафе́тны, -ая, -ае.

лафі́т, -у, Мі́це, м.

Гатунак чырвонага вінаграднага віна.

|| прым. лафі́тны, -ая, -ае.