Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

згрузі́ць, -ужу́, -у́зіш, -у́зіць; -у́жаны; зак., што.

Зняць які-н. груз з чаго-н.

З. мяхі з бульбай з воза.

|| незак. згружа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

згрупава́цца гл. групавацца.

згрупава́ць гл. групаваць.

згрызо́та, -ы, ДМо́це, ж. (разм.).

1. Спрэчкі, звадкі, грызня.

2. Душэўныя мукі, перажыванні, смутак.

згры́зці, -зу́, -зе́ш, -зе́; -зём, -зяце́, -зу́ць; згры́з, -зла; згры́зены; зак.

1. што. З’есці грызучы.

З. сухар.

2. што. Сапсаваць грызучы.

З. аловак.

3. перан., каго (што). Змучыць (пра гора, сумненне і пад.).

|| незак. згрыза́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

згрэ́бці, зграбу́, зграбе́ш, зграбе́; зграбём, зграбяце́, зграбу́ць; згроб, згрэ́бла; зграбі́; згрэ́бены; зак.

1. што. Грабучы, сабраць у адно месца (што-н. сыпкае, рассыпістае).

З. сена.

З. вуголле ў кучу.

2. што. Грабучы, скінуць.

З. снег з даху.

3. каго-што. Хуткім махам, рухам узяць што-н. або з сілай схапіць, абхапіць каго-н. (разм.).

З. ў ахапак.

|| незак. зграба́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

згу́ба, -ы, мн. -ы, -аў, ж. (разм.).

1. Смерць, гібель, знішчэнне.

Берагчы лес ад згубы.

2. Тое, што з’яўляецца прычынай гібелі ці няшчасця для каго-, чаго-н.

Марозы — з. для кветак.

3. Тое, што згублена, страчана.

Знайсці сваю згубу.

згубі́цель, -я, мн. -і, -яў, м.

Той, хто губіць, загубіў каго-, што-н.

Жукі-караеды — згубіцелі лесу.

|| ж. згубі́целька, -і, ДМ -льцы, мн. -і, -лек.

|| прым. згубі́цельскі, -ая, -ае.

згубі́цца гл. губляцца.

згубі́ць гл. губляць.