Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

латашы́ць, -ташу́, -то́шыш, -то́шыць; -то́шаны; незак. (разм.).

1. што. Ірваць без разбору, псуючы і спусташаючы.

Л. гарох.

Л. яблыкі.

2. што. Знішчаць безразважна, спусташаць.

Л. лес.

3. перан., каго-што. Біць, лупцаваць.

Л. посуд.

Дзед пачаў л. хлопцаў кульбай.

4. Рабаваць.

|| зак. златашы́ць, -ташу́, -то́шыш, -то́шыш; -то́шаны.

ла́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Тое, што і лата¹.

Паставіць латку.

ла́тнік, -а, мн. -і, -аў, м. (гіст.).

Сярэдневяковы воін у латах.

лато́, нескл., н.

Гульня на асобых картах з нумарамі або малюнкамі, удзельнікі якой закрываюць фішкамі названыя вядучым нумары або малюнкі.

Гуляць у л.

лато́к, -тка́, мн. -ткі́, -тко́ў, м.

1. Адкрыты прылавак для гандлю на вуліцы.

2. Тое, што і латак (у 2 знач.).

Млынавы л.

3. Ёмістасць у выглядзе каўша.

|| прым. латко́вы, -ая, -ае і лато́чны, -ая, -ае.

Латковы гандаль.

Латочны спуск.

лато́чнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Прадавец з латка (у 1 знач.).

|| ж. лато́чніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

лато́чына, -ы, мн. -ы, -чын, ж.

Нізкае, часта забалочанае месца.

Авечкі спусціліся ў латочыну.

латру́га, -і, ДМ -у, Т -ам, м.; ДМу́зе, Т -ай (-аю), ж., мн. -і, -ру́г (разм.).

1. Гультай, цяльпук, абібок.

2. П’яніца.

лату́к, -у́, м.

Травяністая расліна, некаторыя віды якой ужыв. ў ежу (салат), выкарыстоўваюцца ў медыцыне і інш.

Салатны л.

|| прым. лату́кавы, -ая, -ае.

Латукавае лісце.

лату́нь, -і, ж.

Сплаў медзі з цынкам, волавам ці іншай прымессю.

Ліставая л.

|| прым. лату́невы, -ая, -ае і лату́нны, -ая, -ае.