Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

кручкатво́рства, -а, н. (неадабр.).

Канцылярская валакіта, цяганіна, бюракратычныя прыдзіркі.

кручо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м.

1. Металічнае прыстасаванне з загібам на адным канцы для розных мэт.

Дзвярны к.

Рыбалоўны к.

2. Росчырк, завіток на пісьме.

Пісаць з кручкамі.

3. перан. Прыдзірка, зачэпка да каго-н. (разм.).

4. Тое, што і кручкатвор (неадабр.).

5. Мера гарэлкі, роўная 250 г (уст.).

|| прым. кручко́вы, -ая, -ае (да 1 знач.) і кручо́чны, -ая, -ае (да 2 знач.).

кручэ́нне гл. круціць, круціцца.

кру́шня, -і, мн. -і, -шань і -шняў, ж. (разм.).

Куча камення.

крушо́н, -у, м.

1. Сумесь белага вінаграднага віна з ромам або каньяком з дабаўленнем свежых фруктаў.

2. Прахаладжальны фрукговы напітак.

У такую спёку шкляначка крушону выратавала б душу ад пакуты.

|| прым. крушо́нны, -ая, -ае.

крушы́на, -ы, ж.

Невялікае лісцевае дрэва сямейства крушынавых з чорнымі неядомымі ягадамі, а таксама слабіцельная настойка з кары гэтага дрэва.

|| прым. крушы́навы, -ая, -ае.

К. куст.

Сямейства крушынавых (наз.).

крушы́ннік, -у, м.

Зараснік крушыны.

крушэ́нне, -я, н.

1. Няшчасны выпадак, катастрофа (цягніка, судна і пад.).

Пацярпець к.

2. перан. Гібель, крах.

К. надзей і планаў.

крыва...

Першая састаўная частка складаных слоў, якая адпавядае па знач. слову «крывы», напр.: крывабокі, крывалінейны, крываногі.

крывабо́кі, -ая, -ае.

Са скрыўленым бокам або бакамі.

|| наз. крывабо́касць, -і, ж.