інфе́кцыя, -і,
Заражэнне арганізма хваробатворнымі мікробамі.
||
інфе́кцыя, -і,
Заражэнне арганізма хваробатворнымі мікробамі.
||
інфініты́ў, -ты́ва,
У граматыцы: неазначальная форма дзеяслова.
||
інфіцы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны;
Унесці (уносіць) інфекцыю, узбуджальнікаў інфекцыйных хвароб.
||
інфля́цыя, -і,
Празмернае (у адносінах да дзяржаўнага залатога запасу) павелічэнне колькасці папяровых грошай, што знаходзяцца ў абарачэнні ў краіне, якое выклікае іх абясцэньванне.
||
інфраструкту́ра, -ы,
Комплекс узаемазвязаных структур або аб’ектаў абслугоўвання, якія складаюць і (або) забяспечваюць аснову функцыянавання сістэмы.
||
інфрачырво́ны, -ая, -ае.
У выразах: інфрачырвоныя прамяні, інфрачырвонае выпраменьванне — электрамагнітнае выпраменьванне, нябачнае вокам.
інфузо́рыя, -і,
Высокаарганізаваная мікраскапічная аднаклетачная жывёліна з больш складанай будовай цела, чым у іншых прасцейшых.
||