Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

экспазі́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.

1. Размяшчэнне якіх-н. экспанатаў у пэўным парадку для агляду.

Э. твораў мастака.

2. Уступная частка літаратурнага ці музычнага твора, у якой выкладаюцца матывы і абставіны, што папярэднічаюць развіццю сюжэта (спец.).

|| прым. экспазіцы́йны, -ая, -ае.

экспанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; -нава́ны; зак. і незак., каго-што.

Выставіць (выстаўляць) для агляду, паказаць (паказваць) на выстаўцы.

|| наз. экспанава́нне, -я, н.

экспана́т, -а, Ма́це, мн. -ы, -аў, м.

Прадмет, які выстаўляецца ў музеі або на выстаўцы для агляду.

Рарытэтны э.

|| прым. экспана́тны, -ая, -ае.

экспане́нт, -а, М -нце, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Асоба ці арганізацыя, якая экспануе каго-, што-н.

|| прым. экспане́нцкі, -ая, -ае.

экспансі́ўны, -ая, -ае (кніжн.).

Які бурна, нястрымана выяўляе свае пачуцці.

|| наз. экспансі́ўнасць, -і, ж.

экспа́нсія, -і, ж. (кніжн.).

1. Пашырэнне, распаўсюджанне чаго-н. за першапачатковыя межы.

Э. эпідэмій.

2. Агрэсіўная палітыка, накіраваная на распаўсюджанне свайго палітычнага і эканамічнага ўплыву на іншыя краіны з мэтай захопу чужых тэрыторый і рынкаў збыту.

экспансіяні́зм, -у, м. (кніжн.).

Палітыка экспансіі, імкненне да экспансіі (у 2 знач.).

|| прым. экспансіяні́сцкі, -ая, -ае.

экспансіяні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Агрэсар, прыхільнік экспансіі.

|| прым. экспансіяні́сцкі, -ая, -ае.

э́кспарт, -у, М -рце, м.

Вываз тавараў, капіталаў, тэхналогій за мяжу з мэтай рэалізацыі; проціл. імпарт.

|| прым. э́кспартны, -ая, -ае.

экспартава́ць, -ту́ю, -ту́еш, -ту́е; -ту́й; -тава́ны; зак. і незак., што.

Вывезці (вывозіць) тавары, капітал і іншае з мэтай рэалізацыі за мяжу.

Э. сыравіну.

|| наз. экспартава́нне, -я, н.