Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

цёрла, -а, мн. -ы, -аў, н.

Іліняная пасудзіна, у якой труць мак, таўкуць бульбу і пад.

У цёрле стаяла недатоўчаная бульба.

цёрн, -у, м.

Калючы куст або дрэва сямейства ружакветных, а таксама дробныя чорна-сінія, з шызым налётам плады гэтай расліны, якія маюць даўкі смак.

|| прым. цярно́вы, -ая, -ае.

Ц. куст.

Цярновы вянок — сімвал мучэння, пакут (калючы цярновы вянок быў надзеты на Ісуса Хрыста перад распяццем на крыжы).

цётка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

1. Бацькава або матчына сястра; жонка дзядзькі.

2. Жанчына наогул (часцей пажылая; разм.).

|| ласк. цётачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. і цётухна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

|| прым. цётчын, -а.

цёхкаць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).

Утвараць гукі, падобныя на «цёх-цёх».

|| аднакр. цёхнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. цёхкат, -у, М -каце, м. і цёхканне, -я, н.

цёця, -і, мн. -і, -яў, ж.

1. Зварот, галоўным чынам дзяцей, да дарослай жанчыны.

2. (з вялікай літары). Багіня ўрадлівасці і дабрабыту ў міфалогіі ўсходніх славян.

цёша, -ы, і цёшка, -і, ДМ -шцы, ж.

Брушная частка сяўругі, асётра і некаторых іншых рыб, якая ідзе ў ежу ў вэнджаным выглядзе.