Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

ца́рскі, -ая, -ае.

1. гл. цар.

2. Які адносіцца да манархіі на чале з царом.

Царская Расія.

Ц. рэжым.

3. перан. Вельмі багаты, раскошны.

Ц. абед.

Царская гарэлка — сумесь салянай і азотнай кіслот, якая растварае золата, плаціну і іншыя металы.

Царскія дзверы — пярэднія дзверы ў царкоўным іканастасе, што вядуць у алтар.

ца́рства, -а, мн. -ы, -аў, н.

1. Дзяржава, якой кіруе цар (уст.).

2. Час праўлення цара (царыцы); цараванне.

3. перан., чаго або якое. Сфера, вобласць прыроды.

Птушынае ц.

Ц. кветак.

Соннае царства (разм., жарт.) — спакой, цішыня, калі ўсе спяць.

Царства Нябеснае каму (разм.) — гаворыцца пры добрым упамінанні нябожчыка.

Цёмнае царства — сімвал некультурнага, невуцкага грамадскага асяроддзя.

ца́рстваваць, -твую, -твуеш, -твуе; -твуй; незак.

1. Быць царом (царыцай); кіраваць царствам (у 1 знач.).

2. перан. Пераважаць; першынстваваць над усімі ў якіх-н. адносінах.

3. перан. Напаўняць сабой; дамінаваць.

Вакол царствавала цішыня.

|| наз. ца́рстваванне, -я, н.

цары́зм, -у, м.

Дзяржаўны лад, пры якім вярхоўная ўлада належыць цару; манархія.

|| прым. цары́сцкі, -ая, -ае.

царэ́віч, -а, мн. -ы, -аў, м.

Сын цара.

царэ́ўна, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Дачка цара.