Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

хлебаро́бства, -а, н.

Праца земляроба па вырошчванні хлеба (у 3 знач.).

|| прым. хлебаро́бчы, -ая, -ае.

хлебаро́дны, -ая, -ае.

Які дае добры ўраджай хлеба; урадлівы.

Х. год.

Х. край.

хлебарэ́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

Рабочы, заняты рэзкай хлеба.

|| ж. хлебарэ́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак.

хлебарэ́зка, -і, ДМ -зцы, мн. -і, -зак, ж.

1. гл. хлебарэз.

2. Прыстасаванне для рэзкі хлеба.

хлебарэ́зны, -ая, -ае.

Прызначаны для рэзкі хлеба.

Х. стол.

хлебасо́л, -а, мн. -ы, -аў, м.

Гасцінны чалавек, які ветліва сустракае і частуе гасцей.

Ён быў вялікі х.

|| ж. хлебасо́лка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак.

|| прым. хлебасо́льскі, -ая, -ае.

хлебасо́льства, -а, н.

Гатоўнасць і ўменне гасцінна сустрэць і пачаставаць.

Беларускае х.

|| прым. хлебасо́льны, -ая, -ае.

хле́бніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

1. Від талеркі, падноса, на якіх падаюць на стол хлеб.

2. Невялікая скрынка для захавання хлеба.

3. Спецыяльная дзежка, у якой рашчыняюць хлеб.

хлеў, хлява́, мн. хлявы́, хляво́ў, м.

Памяшканне для жывёлы і хатніх птушак.

|| памянш. хле́ўчык, -а, мн. -і, -аў, м. і хлевушо́к, -шка́, мн. -шкі́, -шко́ў, м.