Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

фельд’е́гер, -а, мн. -ы, -аў, м. (гіст.).

Ваенны або ўрадавы кур’ер для дастаўкі важных даручэнняў.

|| прым. фельд’е́герскі, -ая, -ае.

Фельд’егерская пошта.

фельдма́ршал, -а, мн. -ы, -аў, м.

У рускай дарэвалюцыйнай і некаторых замежных арміях: вышэйшае генеральскае званне, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. фельдма́ршальскі, -ая, -ае.

фельдфе́бель, -я, мн. -і, -яў, м.

У рускай дарэвалюцыйнай і некаторых замежных арміях: званне старшага унтэр-афіцэра ў пяхоце, памочніка камандзіра роты па гаспадарцы, а таксама асоба, якая мае гэта званне.

|| прым. фельдфе́бельскі, -ая, -ае.

фельетані́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Аўтар фельетонаў.

|| ж. фельетані́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. фельетані́сцкі, -ая, -ае.

фельето́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Газетны або часопісны артыкул на злабадзённую тэму, у якім выкарыстаны гумарыстычныя і сатырычныя прыёмы выкладання.

|| прым. фельето́нны, -ая, -ае.

фе́льчар, -а, мн. -ы, -аў, м.

Памочнік урача, асоба з сярэдняй медыцынскай адукацыяй.

|| ж. фе́льчарка, -і, ДМ -рцы, мн. -і, -рак.

|| прым. фе́льчарскі, -ая, -ае.

Фельчарскія курсы.

фелю́га, -і, ДМю́зе, мн. -і, -лю́г, ж.

Невялікае паруснае бяспалубнае судна на паўднёвых морах.

фен, -а, мн. -ы, -аў, м.

Электрычны прыбор для сушкі валасоў нагрэтым паветрам.

фенало́гія, -і, ж.

Раздзел біялогіі, які вывучае сезонныя з’явы ў жывой прыродзе, змены ў раслінным і жывёльным свеце, абумоўленыя зменай пор года і ўмовамі надвор’я.

|| прым. феналагі́чны, -ая, -ае.

фенамена́льны, -ая, -ае.

Выключны, незвычайны; выдатны па сваіх якасцях.

Фенаменальныя здольнасці.

Ф. голас.

|| наз. фенамена́льнасць, -і, ж.