Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

мі́тынг, -у, мн. -і, -аў, м.

Масавы сход для абмеркавання якіх-н. палітычных або іншых надзённых пытанняў.

М. пратэсту.

|| прым. мітынго́вы, -ая, -ае.

мітынгава́ць, -гу́ю, -гу́еш, -гу́е; -гу́й; незак. (разм.).

1. Удзельнічаць у мітынгу, абмяркоўваць што-н. на мітынгу.

2. перан. Весці пустыя размовы, што не дапамагаюць справе.