мігра́цыя, -і, ж.
Перамяшчэнне, перасяленне насельніцтва ўнутры краіны або за яе межы, жывёл з адной мясцовасці ў іншую і г.д.
Працоўная м.
М. рыб.
Сезонная м. жывёл.
|| прым. міграцы́йны, -ая, -ае.
мігрэ́нь, -і, ж.
Прыступ болю ў адной палавіне галавы.
|| прым. мігрэ́невы, -ая, -ае.
мігце́ць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ці́ць; незак.
1. Ледзь свяціцца.
У акне мігцеў скупы агеньчык.
2. Свяціць няроўным бляскам.
За лесам мігцелі языкі полымя.
3. перан. З’яўляцца на кароткі час і зноў знікаць.
Мігцелі думкі ў галаве.
|| наз. мігце́нне, -я, н.
мі́дзі.
1. нескл., н. Спадніца, сукенка, паліто сярэдняй даўжыні.
Насіць м.
Мода на м.
2. прым., нязм. Пра спадніцу, сукенку, паліто сярэдняй даўжыні.
Паліто м.
Спадніца м.
мі́дыя, -і, мн. -і, -дый, ж.
Ядомы двухстворкавы марскі малюск.
міёма, -ы, мн. -ы, -ём, ж. (спец.).
Дабраякасная пухліна з мышачнай тканкі.
|| прым. міёмны, -ая, -ае.
між, прыназ.
1. з Т. Выражае прасторавыя адносіны, ужыв. для ўказання на прадметы, пасярод якіх або ў прамежку паміж якімі што-н. знаходзіцца, адбываецца.
Дарога віецца між палямі.
2. з Р або Т. Выражае аб’ектныя адносіны; служыць для ўказання на групу прадметаў або асоб, у асяроддзі якіх наглядаюцца ўзаемасувязі.
Спрэчка між сяброў.
Дружба між народамі.
◊
Між іншым —
1) мімаходам, не звяртаючы асаблівай увагі;
2) дарэчы, к слову кажучы.
Між (паміж) намі (кажучы) — аб чым-н. такім, чаго не варта гаварыць іншым.
між... прыстаўка.
Утварае прыметнікі са знач.: які адбываецца паміж некалькімі аднароднымі прадметамі, аб’ектамі, напр.: міжгародні, міжкантынентальны, міжабласны, міжінстытуцкі.
міжве́дамасны, -ая, -ае.
1. Які адбываецца паміж рознымі ведамствамі.
Міжведамасная перапіска.
2. Які аб’ядноўвае дзейнасць розных ведамстваў.
Міжведамасная камісія.
міжво́льны, -ая, -ае.
1. Які не залежыць ад волі, свядомасці.
М. смех.
2. Выпадковы, ненаўмысны.
М. сведка.
|| наз. міжво́льнасць, -і, ж.