ламба́рд, -а,
Крэдытная ўстанова для выдачы грашовай пазыкі за пэўны працэнт пад заклад рэчаў ці рухомай маёмасці.
||
ламба́рд, -а,
Крэдытная ўстанова для выдачы грашовай пазыкі за пэўны працэнт пад заклад рэчаў ці рухомай маёмасці.
||
ламо́та, -ы,
Тупыя працяглыя болі ў касцях, суставах, мышцах.
||
лампа́да, -ы,
Каганец, які выкарыстоўваецца ў хрысціянскім набажэнстве.
||
||
лампа́с, -а,
Шырокая паласа з каляровага сукна, нашытая на форменныя штаны ўздоўж бакавога шва.
||
лампіён, -а,
Ліхтар з каляровай паперы або шкла для асвятлення ці ілюмінацыі.
||