Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

крэ́йда, -ы, ДМ -дзе, ж.

Мяккі белы вапняк, які ўжыв. для пабелкі, пісання і інш.

Пісаць крэйдай на дошцы.

|| прым. крэ́йдавы, -ая, -ае.

крэ́йсер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Вялікі быстраходны баявы карабель.

Ракетны к.

|| прым. крэ́йсерскі, -ая, -ае.

крэйсі́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак.

1. Плаваць, рабіць рэйсы па пэўным маршруце.

2. Ажыццяўляць ваенны нагляд у якіх-н. водах, плаваць з мэтай разведкі, аховы берагоў, правядзення асобных баявых дзеянняў і пад.

|| наз. крэ́йсерства, -а, н. (да 2 знач.); прым. крэ́йсерскі, -ая, -ае.

Крэйсерская эскадра.

Крэйсерская скорасць (спец.) — нармальная скорасць карабля або самалёта ў адрозненне ад максімальнай.

крэ́кер, -у, м.

Разнавіднасць сухога пячэння, якое гатуецца з пшанічнай мукі і тлушчу, на дражджах і доўга захоўвае свае харчовыя якасці.

|| прым. крэ́керны, -ая, -ае.

крэ́кінг, -а і -у, м.

1. -у. Перапрацоўка нафты і нафтапрадуктаў для атрымання бензіну і іншай сыравіны для хімічнай прамысловасці.

2. -а, мн. -і, -аў. Спецыяльная ўстаноўка для такой перапрацоўкі.

|| прым. крэ́кінгавы, -ая, -ае.

крэм, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Салодкая ежа з сумесі ўзбітых вяршкоў, шакаладу, фруктовых сокаў і пад., а таксама паўфабрыкат з гэтых прадуктаў для праслойвання і ўпрыгожвання пірожных і тортаў.

Шакаладны к.

Узбіць к.

Торт з заварным крэмам.

2. Касметычная мазь.

3. Мазь для чысткі скуранога абутку; вакса, гуталін.

|| прым. крэ́мавы, -ая, -ае (да 1 знач.).

Крэмавая начынка.

крэмава-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: крэмавы (у 2 знач.), з крэмавым адценнем, напр.: крэмава-белы, крэмава-жоўты, крэмава-ружовы.

крэ́мавы, -ая, -ае.

1. гл. крэм.

2. Белы з жаўтаватым адценнем.

К. колер.

крэмато́рый, -я, мн. -і, -яў, м.

Спецыяльна абсталяваны будынак для крэмацыі.

|| прым. крэмато́рны, -ая, -ае.

крэма́цыя, -і, ж.

Спальванне трупаў у спецыяльных печах.

|| прым. крэмацы́йны, -ая, -ае.

Крэмацыйная печ.