Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

крывапі́вец, -піўца, мн. -піўцы, -піўцаў, м. (пагард.).

Бязлітасны, жорсткі чалавек, прыгнятальнік.

крывасмо́к, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Кажан, які жывіцца кроўю жывёл (жыве ў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыцы).

2. перан. Тое, што і крывапівец (пагард.).

крывасо́сны, -ая, -ае.

Які адсмоктвае, адцягвае кроў.

Крывасосныя насякомыя.

крывато́лкі, -аў.

Неабгрунтаваныя, няправільныя разважанні, плёткі.

крыва́ўка, -і, ДМа́ўцы, ж. (разм.).

Крывавы панос; дызентэрыя.

|| прым. крыва́вачны, -ая, -ае.

крыва́ўнік, -у, м.

Шматгадовая травяністая лекавая расліна з пёрыстымі рассечанымі лістамі і моцным пахам.

|| прым. крыва́ўнікавы, -ая, -ае.

крываха́рканне, -я, н.

Выдзяленне крыві з макротай пры кашлі.

крывацёк, -у, м.

Выцяканне крыві з крывяносных сасудаў.

Унутраны к.

крывашы́п, -а, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Дэталь механізма, якая служыць для пераўтварэння вярчальнага руху ў паступальны і наадварот.

|| прым. крывашы́пны, -ая, -ае.

крыве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; незак. (разм.).

Станавіцца крывым.

|| зак. акрыве́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е.